Навучэнцы 4-6 класаў наведалі выставу абразоў "Выратаваныя каштоўнасці"
01.12.2025
У раённым краязнаўчым музеі адбылася экскурсія для вучняў 4-6 класаў нашай школы. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй "Выратаваныя каштоўнасці", дзе прадстаўлены ўнікальныя ўзоры іканапісу, захаваныя і адноўленыя спецыялістамі.
Падчас экскурсіі школьнікі даведаліся пра гісторыю іконы, асаблівасці яе мастацкага афармлення і значэнне ў культуры нашага народа. Экскурсавод расказаў пра лёс экспанатаў і важнасць беражлівых адносін да культурнай спадчыны.
Наведванне выставы стала значнай падзеяй для дзяцей: яна пашырыла іх веды, выклікала цікавасць да гісторыі роднага краю і пакінула яркія ўражанні.


comments powered by Навучэнцы 4-6 класаў наведалі выставу абразоў "Выратаваныя каштоўнасці"