Інфармацыйная гадзіна ШАГ, "Я і сям’я” — “Традыцыі маёй сям’і”
28.11.2025
У межах інфармацыйнай гадзіны праекта ШАГ “Я і сям’я” мы мелі магчымасць паглыбіцца ў важнасць сямейных традыцый і значнасць іх захавання.
Падчас сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з тэмай — як традыцыі ў сям’і дапамагаюць у захаванні культурнай ідэнтычнасці, узгадвалі свае ўласныя сямейныя звычкі і гісторыі. Дзецям было прапанавана распавесці пра ўласныя звычкі і святкаванні, якія маюць асаблівае значэнне для іх сям’і.
Акрамя таго, мы абмеркавалі важнасць перадачы традыцый у наступныя пакаленні і пра тое, як цікава можна адзначаць сямейныя святы, развіваючы сямейныя каштоўнасці.
Дзякуючы гэтай інфармацыйнай гадзіне навучэнцы паглыбілі свае веды пра важнасць сямейных традыцый і павысілі сваю грамадзянскую актыўнасць, дух адзінства і гонар за сваю сям’ю.

comments powered by Інфармацыйная гадзіна ШАГ, "Я і сям’я” — “Традыцыі маёй сям’і”