Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак»
27.11.2025
З мэтай паляпшэння аператыўнай абстаноўкі, узмацнення прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да здзяйснення супрацьпраўных учынкаў, правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, ліквідацыя або мінімізацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню негатыўны з'яў у падлеткавым асяроддзі, у перыяд часу з 28 лістапада па 02 снежня 2025 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак».
Задачы:
- папярэджанне негатыўнага ўплыву на непаўналетніх з боку бацькоў;
- работа па недапушчэнні ўключэння непаўналетніх у злачынную ці іншую антыграмадскую дзейнасць;
- актывізацыя работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх;
- узмацненне індывідуальнай прафілактычнай работы з падлеткамі;
- прафілактыка п'янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх.
У ходзе рэалізацыі СКМ «падлетак» супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС асаблівая ўвага будзе звернута на шырокамаштабную тлумачальную працу ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, правядзенне адпрацовак і рэйдаў забаўляльных устаноў, месцаў канцэнтрацыі моладзі, месцаў неарганізаванага адпачынку падлеткаў, а таксама непаўналетніх, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца.
ІСН Ганцавіцкага РАУС нагадвае, што адміністрацыйная адказнасць за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў надыходзіць з 16 гадоў, у некаторых выпадках - з 14. За невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей і (або) невыкананні абавязкаў па іх суправаджэнні ў перыяд з 23.00 да 6.00 гадзін па-за жыллём, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца іх бацькі.
Уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам куплі для яго алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, а таксама іншае ўцягванне непаўналетняга ва ўжыванне алкагольных напояў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
З непаўналетнімі, якія ўчынілі адміністрацыйнае правапарушэнне альбо злачынства, якія дасягнулі 10-гадовага ўзросту, а таксама бацькамі, якія не выконваюць або неналежным чынам выконваюць абавязкі па выхаванні і ўтрыманні сваіх непаўналетніх дзяцей, інспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Дарослыя і дзеці, памятаеце, " ваш выбар-гэта выбар, які вы робіце самі і за які самі несяце адказнасць».
Паводле інфармацыі Ганцавіцкага РАУС
comments powered by Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак»