Героі Рэспублікі Беларусь
19.11.2025
18 лістапада 2025 года ў нашай школе для вучняў 10 класа ў межах праграмы «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» адбылося важнае і пазнавальнае мерапрыемства на тэму «Героі Рэспублікі Беларусь». Гэтая сустрэча дазволіла старшакласнікам не толькі паглыбіць веды пра гісторыю ўзнагароды "Герой Беларусі", але дакрануцца да подзвігаў знакамітых землякоў.
Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з біяграфіямі і подзвігамі канкрэтных людзей – знакамітых землякоў, ушанаваных гэтым званнем. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што шлях да вышыні – гэта заўсёды праца, талент, адданасць справе і любоў да сваёй краіны. Героі Беларусі-- гэта людзі з вялікай літары, чые поспехі складаюць сучасны вобраз незалежнай Беларусі.
З цікавасцю старшакласнікі слухалі расказы, задавалі пытанні і ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Менавіта так, праз пазнанне подзвігаў сваіх суайчыннікаў, фарміруецца сапраўдны патрыятызм.
Гэтая сустрэча яшчэ раз нагадала нам, што героі жывуць сярод нас, а любоў да Радзімы пачынаецца з павагі да яе гісторыі і людзей.



comments powered by Героі Рэспублікі Беларусь