Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сустрэча з інспектарам РАНС

14.11.2025

  Сёння, 14 лістапада, інспектар РАНС Петрукевіч Л.Л. наведала школу і правяла важную прафілактычную сустрэчу па бяспецы жыццядзейнасці. Занятак быў сканцэнтраваны на актуальных пытаннях бяспечных паводзінаў у розных сітуацыях, ад хатняга камфорту да грамадскага месца.

  Інспектар асобна падкрэслівала важнасць захавання мер засцярогі пры выкарыстанні электрапрылад, правіл паводзін пры ўзнікненні пажару і дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый. Зразумелымі прыкладамі Петрукевіч Л.Л. растлумачыла, як можна мінімізаваць рызыкі і забяспечыць бяспеку сябе і блізкіх.

 Сустрэча з інспектарам РАНС стала для школьнікаў каштоўнай крыніцай ведаў, якія, несумненна, дапамогуць ім прымаць правільныя рашэнні ў любой сітуацыі. Мы шчыра дзякуем Петрукевіч Л.Л. за эфектыўную работу і віншуем вучняў з атрыманымі ведамі!

comments powered by DisqusСустрэча з інспектарам РАНС