З навукай у будучыню
05.11.2025
Уладзіслаў Заяц, вучань адзінадцатага класа нашай школы, дабіўся значнага поспеху на конкурсе даследавальскіх прац школьнікаў “З навукай у будучыню”. У выніку яго грунтоўнай работы і стараннага выкананнвя заданняў, Уладзіслаў быў адзначаны дыпломам другой ступені! Гэта важная перамога не толькі для самага юнака, але і для ўсёй школы – сведчанне высокага ўзроўню педагагічнай падрыхтоўкі і здольнасцей нашых вучняў. Праект Уладзіслава выклікаў асаблівую зацікаўленасць журы сваім глыбокім аналізам і нестандартным падыходам да разгляду вопыту. Мы шчыра віншуем Уладзіслава з гэтай заслужанай узнагародай і жадаем яму новых перамог і яркіх здарэнняў у жыцці!


comments powered by З навукай у будучыню