Суботнік: з саджанцам у руках і верай у будучыню
24.10.2025
Наша школа прыняла актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. Гэта была выдатная магчымасць для нашых вучняў і педагогаў аб'яднацца ў добрай справе і ўнесці свой уклад у ахову навакольнага асяроддзя.
Удзельнікі суботніка — гэта вучні 8-11 класаў разам з настаўнікамі і адміністрацыяй школы — накіраваліся ў мясцовае лясніцтва, дзе працавалі на пасадцы лесу. Мы пасадзілі сотні маладых дрэўцаў хвоі на плошчы 1,5 га, каб аднавіць зялёныя зоны. Праца была арганізавана ў групах: адны капалі ямкі, іншыя садзілі саджанцы. Атмасфера была бадзёрай — вучні абменьваліся жартамі і падтрымлівалі адзін аднаго. Гэты суботнік не толькі дапамог нашаму рэгіёну, але і навучыў дзяцей каштоўнасці калектыўнай працы і адказнасці за прыроду.Мы дзякуем усім удзельнікам за энтузіязм і жадаем, каб пасаджаныя намі дрэвы раслі моцнымі і здаровымі!



Вучні 5-7 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі папрацавалі на добраўпарадкаванні помніка загінуўшым воінам, што знаходзіцца ў нашай вёсцы.


А "пачаткоўцы" працавалі на ўборцы тэрыторыі школы і школьных клумбаў.

Разам мы робім свет лепшым.
comments powered by Суботнік: з саджанцам у руках і верай у будучыню