Восень дорыць цуды
08.10.2025
Восеньскія цуды на школьным агародзе: як вучні Круговіцкай сярэдняй школы выгадавалі чатыры гатункі батата. На школьных градках выспела сапраўдная экзотыка, ператвараючы звычайны навучальны дзень у кулінарныя прыгоды.
13-19 кастрычніка ў Круговіцкай сярэдняй школе на традыцыйным тыдні "Восень дорыць цуды" пройдзе дэгустацыя страў з батату, вырашчанага ўласнымі рукамі вучняў на прышкольным участку. На працягу некалькіх месяцаў школьнікі наглядвалі за гэтай экзатычнай культурай, вывучаючы асаблівасці чатырох гатункаў: Бельву, Баніта, Баю Бэл і Порта Батэраба.
Выказваем вялікую падзяку нашаму выдатнаму навуковаму кіраўніку Ярмоленка Аляксею Валер'евічу, які навучыў прамудрасцям вырошчвання батата.

comments powered by Восень дорыць цуды