Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Настаўніка

03.10.2025

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі - гэта Дзень Настаўніка. Настаўнік - адна з найважнейшых прафесій у сучасным грамадстве.
Дзень настаўніка - гэта добрае і светлае свята тых, хто адкрывае для дзяцей свет ведаў, выхоўвае ў іх яркія асобы, далучае да актыўнага жыцця. Для кожнага з нас настаўнік - невычэрпная крыніца мудрасці, тая, што закладае падмурак далейшага жыцця. Для кожнага прадстаўніка прафесіі, звязанай з навучаннем, гэтае свята - адзін з найбольш значных і ўрачыстых момантаў у годзе. 
Дзень Настаўніка -  гэта магчымасць выказаць падзяку ўсім тым, хто робіць наш свет дабрэй і дапамагае нам стаць лепшымі.

Сёння, на пярэдадні свята ў нашй школе быў аб'яўлены дзень самакіравання. Пачаўся ен з урачыстай лінейкі - віншавання. Затым вучні 10-11 класаў спрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў.

А завяршыўся вучэбны дзень святочным канцэртам, падрыхтаваным вучнямі школы. Тут настаўнікі пачулі шмат слоў віншаванняў і ўдзячнасці за нялегкую працу.  

Вучні спявалі, расказвалі вершы, байкі і дэманстравалі жартоўныя відэаролікі, якія здымалі напярэдадні свята.

comments powered by DisqusДзень Настаўніка