Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі

Выхаваўчы праект

Назва праекта «Прафесійная арыентацыя навучэнцаў сельскай школы з улікам патрэбаў рэгіянальнага рынку працы»

Аўтар праекта: Саладуха Вольга Міхайлаўна, настаўнік інфарматыкі.

Актуальнасць праекта

Адной з асноўных праблем беларускай эканомікі стаў дэфіцыт рабочых кадраў. Гэтая праблема актуальная для Беларусі на працягу ўжо многіх гадоў, расце колькасны дысбаланс паміж наяўнымі кадрамі, іх падрыхтоўкай і попытам. Сярод навучэнцаў назіраецца нізкая матывацыя да атрымання рабочых прафесій, што ў будучыні яшчэ больш абвострыць праблему замены старэючых вытворчых кадраў і створыць значныя цяжкасці ў камплектаванні свабодных працоўных месц у прамысловай сферы. І асабліва востра недахоп спецыялістаў адчуваецца ў рэгіёнах.

20 верасня 2018 года на выязным Пленарным пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта па пытанні «Аб эканамічным патэнцыяле Ганцавіцкага раёна і перспектывах яго развіцця да 2025 года» абмяркоўваўся праект стратэгіі развіцця Ганцавіцкага раёна да 2025 года.

Па словах старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса, Ганцавіцкі раён валодае неабходным патэнцыялам для паспяховага развіцця. «Аснова — сельская гаспадарка. Але наяўнасць вялікіх аб'ёмаў лясных, водных рэсурсаў, заказнікаў могуць забяспечыць кропкі росту яшчэ па некалькіх кірунках. Гэта стварэнне прадпрыемстваў перапрацоўкі мясцовай сыравіны, развіццё экалагічнага турызму. Аднак каэфіцыент выкарыстання гэтых рэсурсаў нізкі. Трэба дакладна вызначыць, якія галіны дадуць лепшыя эканамічныя вынікі» , - падкрэсліў Анатоль Ліс. «Вялікі патэнцыял бачыцца ў лясной гаспадаркі. Лесам у Ганцавіцкім раёне пакрытыя 106 тыс. га. Таму ў раёне лагічна арганізаваць магутнасці для глыбокай перапрацоўкі драўніны», - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч .

Таксама дакумент прадугледжвае актывізацыю працы ў сферах прамысловасці, прадпрымальніцтва, гандлю, бытавога абслугоўвання і турызму.

Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама У.У. Бялоў , выступаючы са стратэгіяй эканамічнага развіцця раёна, адзначыў што «З 27 тысяч насельніцтва раёна менш 10-і тысяч эканамічна актыўныя. Назіраецца ўстойлівае зніжэнне колькасці працоўных рэсурсаў: з 16,6 тысячы ў 2012-м да 14,8 тысяч ў 2017-м годзе...» . Асобны акцэнт у стратэгіі доўгатэрміновага развіцця Ганцавіцкага раёна зроблены на сельскагаспадарчай галіне, у прыватнасці, мясной жывёлагадоўлі. У раёне плануецца пабудаваць чатыры малочнатаварныя фермы на 750 галоў кожная – у ААТ «Хатынічы», «Люсіна Агра» , «Дубнякі» і «Бярозавец» . Намечана ўзвядзенне трох цялятнікаў, чатырох прафілакторыяў, 16 сянажных траншэй. Рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў дазволіць забяспечыць павелічэнне пагалоўя жывёлы да 27 тыс. галоў, вытворчасць мяса – да 4,1 т. Акрамя таго, для стварэння больш камфортных умоў для заняткаў фермерствам прапануецца ўключыць у сельгасабарот 680 га зямель.

Усе вышэй сказанае сведчыць аб тым, што ў Ганцавіцкім раёне пагоршыцца праблема недахопу колькасці працоўных рэсурсаў.

Аналізуючы праблему недахопу працоўных кадраў у рэгіёне , а таксама акцэнтуючы ўвагу на стратэгіі развіцця Ганцавіцкага раёна да 2025 года, адміністрацыя і педагагічны калектыў ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» палічылі мэтазгодным распрацаваць і ўкараніць у дзеянне праект «Прафесійная арыентацыя навучэнцаў сельскай школы з улікам патрэбаў рэгіянальнага рынку працы».

Актуальнасць праекта, які рэалізуецца ў цяперашні час у ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа», вызначаецца неабходнасцю матывавання навучэнцаў па выбару прафесіі, у якіх будзе мець патрэбу Ганцавіцкі раён у бліжэйшую пяцігодку. Абсалютная большасць старшакласнікаў не звязвае выбар будучай прафесіі са сваімі рэальнымі магчымасцямі і патрэбамі рынку працы, часта не валодаюць інфармацыяй аб прафесіях сельскай мясцовасці, не арыентаваны ў выбары будучай прафесійнай дзейнасці з боку бацькоў. Выпускнікі школ недастаткова зарыентаваныя на засваенне сельскагаспадарчых прафесій, народных рамёстваў, спецыяльнасцяў абслугоўваючай працы з арыентацыяй на працу ў сельскай мясцовасці.

Асноўная ідэя праекта – стварэнне ў ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» умоў для фарміравання ў вучняў ўсвядомленага выбару прафесій, запатрабаваных у Ганцавіцкім раёне ў адпаведнасці са стратэгіяй развіцця Ганцавіцкага раёна да 2025 года.

Мэта і задачы

Мэта праекта: стварэнне ўмоў у ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» для фарміравання ў вучняў ўсвядомленага выбару прафесій, запатрабаванасці у Ганцавіцкім раёне ў адпаведнасці са стратэгіяй развіцця Ганцавіцкага раёна да 2025 года.

Задачы праекта:

  • развіваць імкненне да свядомага выбару прафесіі, якая адказвае здольнасцях і інтарэсам навучэнцаў;
  • фарміраваць у навучэнцаў веды аб рынку працы Ганцавіцкага раёна і г.Ганцавічы, пра запатрабаванасць і перспектывах прафесій у суадносінах са стратэгіяй развіцця Ганцавіцкага раёна да 2025 года;
  • стварыць умовы для ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сем'ямі навучэнцаў па пытаннях прафесійнага самавызначэння;
  • садзейнічаць фарміраванню здаровага вобразу жыцця ў дзяцей, як неабходнай умовы для паспяховай самарэалізацыі ў будучай прафесіі;
  • садзейнічаць повы вышэнні кампетэнтнасць і педагогаў , вучняў, бацькоў у пытаннях прафарыентацыі ў сучасным грамадстве.

Тэрміны рэалізацыі праекта 2018-2020 год .

Удзельнікі праекта

Мэтавая група – навучэнцы 9-11 класаў ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа».

Ініцыятыўная і рабочая група – адміністрацыя і калектыў педагагічных работнікаў ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» .

Фактары рызыкі:

  • недастатковае матэрыяльна-тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне;
  • перагрузка навучэнцаў.

Бюджэт праекта: рэалізацыя праекта забяспечваецца за кошт бюджэтных, пазабюджэтных сродкаў і спонсарскай дапамогі.

Этапы рэалізацыі праекта

1 этап - падрыхтоўчы (верасень - кастрычнік 2018/2019 навучальны год)

  1. Вывучэнне і аналіз праблемы праекта.
  2. Распрацоўка структуры і зместу праекта.
  3. Падбор дыягнастычных методык, якія забяспечваюць маніторынг выніковасці праекту.

2 этап - практычны ( 2019/2020 навучальны год) .

  1. Паэтапнае ўкараненне праграмы рэалізацыі праекта.
  2. Арганізацыя ўзаемадзеяння ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» з ўстановамі соцыума Ганцавіцкага раёна (з ААТ «Дубнякі», з аварыйна-выратавальным постам Ганцавіцкага аддзела МНС, з аддзелам па працы і занятасці насельніцтва Ганцавіцкага райвыканкама, з установай адукацыі «Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» і інш.).

3 этап - абагульняючы ( чэрвень - жнівень 2020 г.)

  1. Абагульненне вынікаў рэалізацыі праекта.
  2. Маніторынг рэалізацыі педагагічнага праекта.
  3. Адзначэнне эфектыўнасці, мэтазгоднасці, перспектывы далейшага супрацоўніцтва з арганізацыямі соцыўма.

Чаканыя вынікі

  • У навучэнцаў фарміруюцца навык і рэфлексіі, навык і аналізу сваіх інтарэсаў, здольнасцяў, магчымасцяў, свайго асабістага і прафесійнага вопыту.
  • У навучэнцаў фарміруецца адэкватная сістэма ўяўленняў пра сябе, пра рынак працы г. Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна.
  • У навучэнцаў фармуецца актыўная асобасная пазіцыя ў сітуацыі выбару прафесіі.
  • У праекце выкарыстоўваюцца розныя формы і метады працы. Гэта наглядная інфармацыя і агітацыя, арганізацыя сустрэч з прадстаўнікамі розных прафесій у выглядзе круглых сталоў, сходаў, семінараў; правядзенне выстаў, конкурсаў, прэзентацый, тэматычных класных гадзін, гутарак, правядзенне экскурсій на прадпрыемствы і арганізацыяй і г.Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна.