Ізноў у школу
01.09.2025
1 верасня - Дзень ведаў. Гэта свята сяброў, усмешак, святла! Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ідзе ў краіну Ведаў. Юлій Цэзар аднойчы сказаў: "Веды - гэта сіла". Так што сёння - дзень наймацнейшых людзей!
Усе дзеці, якія адпачылі і загарэлі за лета, зноў збіраюцца ў сценах роднай школы, радуюцца сустрэчы са сваімі сябрамі, любімымі настаўнікамі і выхавацелямі.
У нашай школе сёння прагучаў першы званок у гэтым навучальным годзе для 30 вучняў, якія з задавальненнем занялі месцы ў сваіх класах.



А пачаўся навучальны год з Першага ўрока, тэма якога: "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню".
На гэтым уроку вучні разам з настаўнікамі і гасцямі ўспаміналі мінулае, гаварылі аб справах камсамольцаў ХХ стагоддзя, аб іх традыцыях, ідэалах і марах, а таксама аб марах сучаснай моладзі, аб іх планах на будучыню.



comments powered by Ізноў у школу