Тэматычны занятак "Бяспечныя канікулы"
23.05.2025
У рамках адзінага дня бяспекі з навучэнцамі пачатковых класаў праведзены тэматычны занятак "Бяспечныя канікулы". Занятак пачаўся з цікавай гутаркі пра тое, як важна быць асцярожнымі і уважлівымі падчас канікул. Дзеці актыўна дзяліліся сваім досведам і ведамі пра бяспеку дома, на вуліцы і ў грамадскіх месцах.
Асаблівая ўвага была нададзена правілам дарожнага руху. Вучні паўтарылі знакі дарожнага руху, абмеркавалі, як правільна пераходзіць дарогу і як паводзіць сябе ў транспарце. Настаўнік нагадаў пра неабходнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Не засталася без увагі і тэма пажарнай бяспекі. Дзеці даведаліся, як пазбегнуць пажару дома, што рабіць у выпадку ўзгарання і як правільна выклікаць службу выратавання. Былі разгледжаны сітуацыі, звязаныя з небяспекай гульняў з запалкамі і іншымі вогненебяспечнымі прадметамі. Напрыканцы занятку вучні замацавалі атрыманыя веды, выконваючы розныя заданні і разгадваючы загадкі. Усе актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні і з цікавасцю адказвалі на пытанні.
Правядзены занятак дапамог дзецям усвядоміць важнасць захавання бяспекі падчас канікул і набыць неабходныя веды для прадухілення небяспечных сітуацый.


comments powered by Тэматычны занятак "Бяспечныя канікулы"