Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Беражы сваю планету- бо іншай падобнай няма”

20.05.2025

 Апошняя класная гадзіна ў рамках ШАГ “Я і Планета” на тэму “Беражы сваю планету- бо іншай падобнай няма” прайшла ў 6 класе. Мерапрыемства было накіравана на ўзняцце экалагічнай свядомасці сярод вучняў і асвятленне іх ролі ў захаванні навакольнага асяроддзя.

 У час занятку школы актыўнага грамадзяніна вучні абмеркавалі, як кожны з нас можа паўплываць на экалагічную сітуацыю на планеце. Вучні падзяліліся сваімі думкамі і ідэямі аб тым, як можна зменшыць адходы, эканоміць рэсурсы і падтрымліваць экалагічныя ініцыятывы. Разглядалі такія тэмы, як змяншэнне выкарыстання пластыку, перапрацоўка, экалагічны след і важнасць захавання прыроды.

 Асаблівую ўвагу надавалі практычным дзеянням, якія можна зрабіць у паўсядзённым жыцці: ад простага сартавання смецця да ўдзелу ў экалагічных акцыях.

comments powered by DisqusБеражы сваю планету- бо іншай падобнай няма”