Сям’я – маленькая краіна
15.05.2025
Сям'я - гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага з нас. Яна дорыць падтрымку, каханне і пачуццё абароненасці. Дзень сям'і — цудоўная нагода яшчэ раз нагадаць блізкім, якія яны важныя ў нашым жыцці.
Сям'я - гэта наш тыл, наша апора і самае вялікае шчасце. Менавіта ў гэты дзень нашы малодшыя школьнікі “пабудавалі” маленькую краіну пад назвай “Сям’я” у якой абавязкова павінны быць любоў, павага , адказнасць, узаемаразуменне, клопат і шмат іншых састаўляючых, без якіх не можа існаваць сапраўдная дружная сям’я.
Дарыце блізкім любоў і клопат не толькі ў святы, але і кожны дзень.


comments powered by Сям’я – маленькая краіна