Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

“Чарнобыль – наш боль”

28.04.2025

 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася найбуйнейшая ў свеце тэхнагенная катастрофа. У гэты дзень штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці загінуўшых у радыяцыйных аварыях і катастрофах.
 Гэтай журботнай даце была прысвечана інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль – наш боль”. У пачатку інфармацыйнай гадзіны было адзначана, што прайшло 39 гадоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, і гэта самая страшная ядзерная катастрофа ў свеце. Класны кіраўнік нагадала прысутным аб тым, што першай радыяцыйнай катастрофай на зямлі сталі выбухі ядзерных бомбаў над японскімі гарадамі Хірасімай і Нагасакі 6 і 9 жніўня 1945 года, якія забралі сотні тысяч чалавечых жыццяў. Але і "мірны" атам тоіць не меншую пагрозу, чым "ваенны". Вучні даведаліся пра гераічныя пажарныя разлікі, якія першымі ўступілі ў барацьбу з агнём, якія дзейнічалі на мяжы чалавечых магчымасцей, ўсведамляючы ўзровень смяротнай небяспекі. Аповяд суправаджаўся паказам фатаграфій, фрагментамі дакументальных фільмаў аб аварыі на атамнай станцыі. У ходзе гутаркі прысутныя пагаварылі аб маштабах катастрофы, аб тым, як праходзіла эвакуацыя насельніцтва, як паўплывала радыяцыя на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе. У завяршэнне хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мірных жыхароў - ахвяр тэхнагеннай катастрофы.

comments powered by Disqus“Чарнобыль – наш боль”