Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Экскурсія у Брэсцкую крэпасць

25.04.2025

 Сёння, 25 красавіка, вучні нашай школы пабывалі на экскурсіі ў г. Брэсце, дзе наведалі Брэсцкую крэпасць. Гэтая велічная і трагічная мясціна, пранізаная духам гераізму і незгасальнай мужнасці, назаўсёды застанецца ў памяці кожнага з нас. Праходзячы па руінах, апаленых вайной, сэрца сціскалася ад болю і гонару за тых, хто стаяў тут да апошняга, абараняючы сваю Радзіму.

 Экскурсавод з вялікім прафесіяналізмам распавёў нам пра гераічную абарону крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Мы даведаліся пра подзвігі абаронцаў, пра іх незламную волю да перамогі, пра тое, як яны змагаліся, нягледзячы на абсалютную перавагу ворага ў сіле і тэхніцы.

 Нашы вучні з вялікай цікавасцю разглядалі экспанаты музея, слухалі аповеды пра падзеі тых страшных гадоў. Асабліва ўразіла наведанне Цытадэлі, дзе загінулі тысячы савецкіх салдат. Маўкліва стаялі мы, шануючы памяць загінуўшых герояў, аддаючы даніну іх мужнасці і самаадданасці.

 Паездка ў Брэст стала для нас незабыўным урокам мужнасці, патрыятызму і любові да сваёй Радзімы. Мы ганарымся сваёй гісторыяй, сваімі героямі і будзем імкнуцца быць годнымі іх памяці.

comments powered by DisqusЭкскурсія у Брэсцкую крэпасць