Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Працоўны дэсант "Чысты двор"

27.03.2025

 У рамках акцыі "Карысныя канікулы" у школе прайшоў працоўны дэсант "Чысты двор". Вучні аб'ядналіся, каб зрабіць тэрыторыю школы больш прывабнай і ўтульнай.

 Раніца пачалася з інструктажу па тэхніцы бяспекі, пасля чаго ўсе падзяліліся на групы і разышліся па сваіх участках. Адны збіралі смецце і сухія галіны, іншыя падграбалі лісце і траву, трэція праполвалі клумбы і рыхтавалі іх да пасадкі кветак.

 Праца кіпела, і ўжо праз некалькі гадзін школьны двор было не пазнаць. Усюды панавала чысціня і парадак. Удзельнікі дэсанту з задавальненнем аглядалі вынікі сваёй працы, адчуваючы гонар за свой уклад у добраўпарадкаванне школы.

comments powered by DisqusПрацоўны дэсант "Чысты двор"