Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Подзвіг беларускага народа

21.03.2025

 Аб Вялікай Айчыннай вайне напісаны тысячы кніг, зняты кінафільмы і серыялы. Але з гадамі цікавасць да гэтай тэмы не слабее. Гэтак жа сама, як не заканчваецца памяць аб той трагедыі, якая абрынулася на краіну. Няма ў нашай краіне сям'і, якую не закранула Вялікая Айчынная вайна.
 У Беларусі шмат ужо зроблена і робіцца для захавання памяці аб подзвігу свайго народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
 Мы не перастаем дзякаваць ветэранам вайны, вязням канцлагераў за подзвіг, за Перамогу, за Радзіму.
 У 4 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Подзвіг беларускага народа" з выкарыстаннем навучальнага дапаможніка "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзеці ўспомнілі аб подзвігах Марата Казея, Зіны Партновай. Акрамя гэтага даведаліся аб подзвігах і ўзнагародах сваіх землякоў. У канцы інфармацыйнай гадзіны ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх удзельнікаў вайны, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам.

comments powered by DisqusПодзвіг беларускага народа