Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Класная гадзіна "Узаемаадносіны з павагай"

19.03.2025

 Класная гадзіна прайшла ў 2 класе. Святлана Юльянаўна прапанавала паслухаць фрагмент тэксту "Без дабрыні - сапраўднай цеплыні сэрца - немагчымая душэўная прыгажосць чалавека" В.А. Сухамлінскага. Педагог сакцэнтавала ўвагу на тым, што дабрыня павінна выхоўвацца з дзяцінства. Выхоўваць добрыя пачуцці цяжка, але важна, што шлях дабра з'яўляецца дакладным жыццёвым шляхам чалавека, таму ад акцябронка патрабуецца быць ветлівым, спагадным.
Дзеці ўспомнілі, якое правіла акцябрат кажа аб тым, што акцябраты - добрыя і спагадныя рабяты:

«Мы - добрыя і спагадныя рабяты,
Таму што акцябраты.
Мы дапаможам, абаронім
І ў крыўду не дамо!»

 Навучэнцы расказалі аб учынках акцябронка, з дапамогай якіх праяўляецца павага да навакольных людзей, прапанавалі сваю акцябрацкую справу па аказанні дапамогі навакольным людзям. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях: "Слоўнік ветлівых слоў", "Ветліва - няветліва".

comments powered by DisqusКласная гадзіна "Узаемаадносіны з павагай"