Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ

20.03.2025

Інвестыцыі ў моладзь - гэта інвестыцыі ў нашу будучыню.
А.Г. Лукашэнка

 Тэма чарговага пасяджэння ШАГ: «Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную дзяржаву (аб маладзёжных праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі).

 На першым этапе з дапамогай віктарыны "Мы даведаемся" былі актуалізаваны веды аб маладзёжных праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Спачатку быў арганізаваны прагляд роліка "Маладзёжныя праекты Саюзнай дзяржавы", а затым праведзена віктарына.

 На другім этапе пасяджэння перад вучнямі выступіў прадстаўнік ГА «БРСМ», фіналіст раённага этапу маладзёжнага праекта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі "Поезд памяці", вучань 10 класа Заяц Уладзіслаў. Ён пазнаёміў старшакласнікаў з той работай, якая была праведзена ім у рамках удзелу ў маладзёжным праекце, а таксама адказаў на наступныя пытанні вучняў

 Які ўдзел у маладзёжных праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы прымае моладзь нашага рэгіёна?
 У якіх маладзёжных праектах Саюзнай дзяржавы могуць узяць удзел навучэнцы нашай установы адукацыі?
 Ёсць у нашай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" сувязі з маладзёжнай арганізацыяй Расійскай Федэрацыі? У чым заключаецца ўзаемадзеянне?
Якія новыя сумесныя маладзёжныя праекты і ініцыятывы могуць з'явіцца ў найбліжэйшыя гады?

 На апошнім этапе мерапрыемства былі падводзены вынікі.

 Удзельнікі мерапрыемства цяпер самі адказвалі на пытанні:
- Ці даводзілася вам прымаць удзел у праектах або мерапрыемствах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі? Раскажыце пра гэта. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
- Якія мерапрыемствы можа прапанаваць моладзь нашага рэгіёну ў рамках Саюзнай дзяржавы?
– У якіх сумесных беларуска-расійскіх адукацыйных, культурных, спартыўных, даследчых ці іншых маладзёжных праектах вы хацелі б паўдзельнічаць?
Напрыканцы было прапанавана стварыць "Дрэва ідэй і ініцыятыў".



comments powered by DisqusІнфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ