Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Гадзіна духоўнасці

13.03.2025

З 13 па 17 сакавіка ў Беларусі праходзіць Тыдзень праваслаўнай кнігі. З 2011 года 14 сакавіка адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі, які прымеркаваны да ўспаміну выдання ў 1517-1519 гадах Францыскам Скарынам першай на ўсходнеславянскіх землях друкаванай Бібліі і выданню ў 1564 годзе выхадцамі з беларускіх зямель дыяканам Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнігі "Апостал", якая стала першай друкаванай кнігай у Маскоўскім царстве.

Сёння вучні нашай школы наведалі Круговіцкую сельскую бібліятэку, дзе ладзілася мерапрыемства да Дня праваслаўнай кнігі. Ганаровым госцем мерапрыемства быў настаяцель Свята-Георгіеўскага храма, што знаходзіцца ў нашай вёсцы, іерэй айцец Іаан.

comments powered by DisqusГадзіна духоўнасці