Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак
01.03.2025
Сёння адбыліся раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак. Гульні ў групах выдаліся напружанымі. Акрамя нашай каманды, за выхад у фінал змагаліся Люсіна, Малькавічы і Кукава, але, на жаль, Кукава не з'явіліся на спаборніцтвы.
У фінальную частку турніру таксама прабіліся моцныя каманды гімназіі, Дзяніскавічы і каманда з в.Ганцавічы. Склад фіналістаў гаворыць аб высокім узроўні маючых адбыцца гульняў.
Цяпер нас чакае сур'ёзная падрыхтоўка да фінальных спаборніцтваў. Мы ўсведамляем, што ў фінале сабраліся ўсе наймацнейшыя каманды раёна, але мы поўныя рашучасці выступіць годна і паказаць усё, на што здольныя. Упартыя трэніроўкі і згуртаваная камандная праца-залог поспеху.
Мы верым у нашу каманду і жадаем дзяўчынкам толькі перамогі! Хай поспех спадарожнічае ім на кожным этапе фінальных гульняў.


comments powered by Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак