Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Школа сустракала гасцей

25.02.2025

 Сёння на базе нашай школы прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнагамаб'яднання намеснікаў дырэктароў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоцеі асноўнай дзейнасці. Тэма пасядлжэння: Ад якасці адукацыі да якасці жыцця.

 Удзельнікаў семінару пазнаёмілі з эфектыўнымі практыкамі работы ўстановы адукацыі па вывучэнні, абагульненні і распаўсюджванні педагагічнага вопыту. Былі абмеркаваны шляхі рэалізацыі задач Года якасці праз вучэбныя прадметы і пазаўрочную дзейнасць.

 Панарама перадавога педагагічнага вопыту складалася з наведвання удзельнікамі семінару адкрытых урокаў па беларускай мове ў 11 класе (настаўнік Гайцюкевіч З.М.), матэматыцы ў 9 класе (настаўнік  Студзент Т.Г.) і фізіцы ў 7 класе (настаўнік Ярашэвіч Р.Я.), а таксама выхаваўчага мерапрыемства ў пачатковых класах "Мы - будучае нашай краіны"(настаўнікі Ленкавец А.М., Муха С.Ю.,Новік Я.В., Пакумейка М.І.). Затым быў праведзены занятак у майстэрні педагогаў, які правяла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Муха А.П. Удзел у ім прынялі педагогі Грыцкевіч Т.А., Дунчык Т.П. і Муха Л.І.

 Для гасцей была арганізавана вандроўка "Сэрцам адданыя роднай зямлі".

comments powered by DisqusШкола сустракала гасцей