Cпартыўнае мерапрыемства «Абаронца Айчыны»
20.02.2025
Сёння 20.02.2025 года, на базе ўстановы адукацыі «Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» прайшло спартыўнае мерапрыемства «Абаронца Айчыны» сярод каманд устаноў адукацыі раёна, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 каманд, сярод якіх і навучэнцы Круговіцкай сярэдняй школы. У выніку ўпартай барацьбы навучэнцы нашай школы занялі другое месца. Віншуем нашу каманду!!!


comments powered by Cпартыўнае мерапрыемства «Абаронца Айчыны»