Тыдзень бяспекі ў сетцы інтэрнэт
03.02.2025
У рамках Тыдня бяспекі ў сетцы інтэрнэт, у школе прайшла гутарка, прысвечаная праблемам бяспекі ў сусветнай павуціне для вучняў 8—11 класаў. Вучні мелі магчымасць абмеркаваць актуальныя праблемы, якія ўзнікаюць падчас выкарыстання інтэрнэту, а таксама даведацца аб спосабах іх пераадолення. Сярод галоўных тэм былі кібербулінг, асабістая бяспека, ахова асабістых дадзеных і адказнае выкарыстанне сацыяльных сетак.
Вучням былі прадстаўлены прыклады рэальных сітуацый, з якімі яны могуць сустрэцца, і прапанавалі практычныя парады, як абараніць сябе ў лічбавым асяроддзі. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, задавалі пытанні і дзяліліся сваім досведам, што зрабіла мерапрыемства інтэрактыўным і познавальным. Такі падыход дазволіў навучэнцам не толькі атрымаць неабходную інфармацыю, але і развіць крытычнае мысленне адносна бяспекі ў інтэрнэце.



comments powered by Тыдзень бяспекі ў сетцы інтэрнэт