Чарговы заняткак Школы Актыўнага Грамадзяніна
23.01.2025
23 студзеня ў нашай школе адбыліся чарговыя заняткі Школы Актыўнага Грамадзяніна. "Маладосць-час выбару. Куды пайсці вучыцца?" Удзельнікі сустрэчы пагаварылі аб выбары ўстановы прафесійнай адукацыі і перавагах нацыянальнай сістэмы прафадукацыі. Абмяркавалі асаблівасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы навучання і магчымасці для самарэалізацыі, прафесійнага станаўлення навучэнцаў, ініцыятыўнасць, актыўную жыццёвую пазіцыю, грамадзянскую сталасць. На сустрэчу са школьнікамі прыйшоў мінулагодні выпускнік нашай школы Заяц Аляксандр Аляксандравіч, які з’яўляецца навучэнцам Мінскага дзяржаўнага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя Жыжаля.
Аляксандр падзяліўся сваім вопытам выбару прафесіі і расказаў аб сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі, адзначыў, што важнае значэнне ў самаразвіцці адыгрывае ініцыятыўнасць і адказнасць да навучання, а таксама адказная грамадзянская пазіцыя, разуменне таго, што кожны з нас будуе сучаснае і будучае нашай краіны.
Удзельнікі мерапрыемства падводзячы вынікі гутаркі адзначылі, што правільны выбар навучальнай установы адыгрывае вялікую ролю ў прафесійным развіцці і паспяховай кар'еры кожнага чалавека, таму неабходна сур'ёзна задумацца аб будучыні і разгледзець усе магчымыя варыянты адукацыі. Было адзначана, што ўсе неабходныя ўмовы для рэалізацыі задуманага ў нашай краіне створаны. Неабходна заўсёды помніць: будучыня залежыць ад нас!



comments powered by Чарговы заняткак Школы Актыўнага Грамадзяніна