Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Класная гадзіна "Традыцыя дабра"

22.01.2025

 21.01.2025 года з навучэнцамі 7 класа ў рамках праграмы "Я. МАЯ СЯМ'Я. МАЯ РАДЗІМА" прайшла класная гадзіна "Традыцыя дабра". У блоку “Піянерскія справы” вучні ўзгадалі піянерскія традыцыі, гаварылі пра свае добрыя справы. У блоку “Валанцёрскі рух БРСМ “Добрае сэрца” навучэнцы актыўна гаварылі пра тое, хто такія валанцёры, чым яны займаюцца, абмеркавалі асноўныя кірункі валанцёрскай дзейнасці. У далейшых планах у рабят шмат цікавых і карысных спраў: дапамога пажылым аднавяскоўцам, удзел у розных акцыях, падтрымка малодшых школьнікаў. На заключным этапе размовы ўсё зрабілі самую галоўную выснову - любая добрая справа павінна пачынацца з самога сябе.

comments powered by DisqusКласная гадзіна "Традыцыя дабра"