Інфармацыйная гадзіна “Карныя аперацыі: трагедыя Хатыні”
17.01.2025
У рамках інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народу, сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў занятак “Карныя аперацыі: трагедыя Хатыні”.
Падчас занятку вучні даведаліся пра трагічную долю, якая спасцігла даволі шмат вёсак Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і Хатынь. Навучэнцы разглядалі фота мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і слухалі аб падзеях, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 года ў гэтым населеным пункце.
Узгадваючы Хатынь, мы прыгадваем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


comments powered by Інфармацыйная гадзіна “Карныя аперацыі: трагедыя Хатыні”