Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Паўтарылі важныя правілы

24.12.2024

У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" работнікамі Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі праведзены тэматычныя заняткі з вучнямі ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа».
З пачаткам зімовых канікулаў, дзяцей падсцерагае павышаная небяспека на дарогах, ля вадаёмаў, на гульнявых пляцоўках, у дварах.
Каб нагадаць важныя правілы бяспекі работнікам МНС былі праведзены тэматычныя заняткі з навучэнцамі. Сустрэча пачалася з гутаркі, у час якой дзеці пералічылі, якія небяспекі могуць падсцерагаць іх у зімовы перыяд, а работнік службы выратавання расказаў, як іх пазбегнуць. Затым вучням была прадэманстравана серыя мультфільма «Чароўная кніга МНС», пасля прагляду якога рабятам было прапанавана замацаваць атрыманыя веды з дапамогай гульняў «Крокі выратавання» і «5 адрозненняў».
Усе ўдзельнікі атрымалі карысныя веды і зарад станоўчых эмоцый, а самыя актыўныя дзеці атрымалі памятныя прызы.
МНС нагадвае:
- для ўпрыгожвання ёлкі выкарыстоўвайце гірлянды завадской вытворчасці;
- памятайце, што выкарыстоўваць можна толькі сертыфікаваныя піратэхнічныя вырабы і толькі ў адпаведнасці з прыкладзенай інструкцыяй;
- усталюйце ў хаце аўтаномны пажарны апавяшчальнік;
- абавязкова пагаварыце з дзецьмі аб небяспецы гульняў на лёдзе. Ні ў якім разе не адпускайце адных на вадаёмы. Такія ўчынкі, як правіла, заканчваюцца трагічна.

comments powered by DisqusПаўтарылі важныя правілы