Бяспечны Новы год!
17.12.2024
Новы год-гэта дзіўны час, калі адбываюцца цуды і спраўджваюцца самыя запаветныя жаданні. І хацелася б, каб гэтае свята прайшло не толькі ярка і цікава, але і бяспечна! З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, а таксама парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў у перыяд па 30 снежня на тэрыторыі раёна пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» Каб Святы запомніліся толькі шчаслівымі момантамі, варта выконваць меры засцярогі, звяртаючы асаблівую ўвагу на правілы пажарнай бяспекі.


comments powered by Бяспечны Новы год!