Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прыродныя багацці роднага краю

16.12.2024

  У нашай школе прайшлі класныя гадзіны з цыклу “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”. Чацвёртакласнікі здзейснілі падарожжа па тэме “Прыродныя багацці роднага краю”.
  У час падарожжа вучняў чакалі станцыі: “Водная”, “Лясная”, “Раслінная”, “Жывёльны свет”, “Карысныя выкапні”. На станцыях дзеці выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, рашалі эканамічныя задачы, гулялі ў гульні, выконвалі заданне “Дапоўні сказ”, пабывалі ў ролі даследчыкаў. Дзеці ўзгадалі, што былі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Чысты лес”. А на апошняй станцыі “Беражлівыя адносіны да багаццяў роднага краю” прыйшлі да высновы, што багацце нашай краіны залежыць ад кожнага чалавека.
  На мерапрыемстве дзеці яшчэ раз узгадалі галоўныя брэнды Рэспублікі Беларусь, якія вядомы далёка за межамі нашай краіны.

comments powered by DisqusПрыродныя багацці роднага краю