Без права на забыццё
09.12.2024
У музейным пакоі "Нам завешчана памяць і слава" Круговіцкай сярэдняй школы для вучняў 8- 9 класаў прайшоў музейны ўрок на тэму "Без права на забыццё".
Экскурсаводы з ліку вучняў 9 класа пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй нашага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра першыя дні вайны ў нашым раене, жахі фашысцкага акупацыйнага рэжыму, усенародную барацьбу за вызваленне нашай краіны, гераізм землякоў на франтах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыі з сямейнага альбома дазволілі ўдзельнікам урока эмацыянальна асэнсаваць значэнне кожнага чалавека ў набліжэнні Вялікай Перамогі. Гісторыя нашага краю -- гэта гісторыя нашых дзядоў і прадзедаў, якія сваім гераічным лесам заслужылі права назаўжды жыцьу памяці будучых пакаленняў.
comments powered by Без права на забыццё