Дзень бяспекі дарожнага руху “Стань прыкметным на дарозе”
21.11.2024
З прыходам зімы і набліжэння цёмных вечароў узрастае небяспека аварый на дарозе з удзелам пешаходаў. У вячэрні час, пры дрэнных умовах надвор'я вельмі цяжка разглядзець пешахода, які пераходзіць праезную частку дарогі або ідзе па абочыне. Адным з самых простых і даступных спосабаў прыцягнення ўвагі вадзіцеляў з'яўляецца святлоадбівальнік або флікер, які дапаможа пазбегнуць небяспекі на неасветленым участку дарогі.
Таму, менавіта сёння ў нашай школе прайшоў дзень бяспекі дарожнага руху па тэме: “Стань прыкметным на дарозе”. Дзеці ўзгадалі правілы паводзін пры пераходзе вуліцы, якія віды флікераў бываюць і як іх выкарыстоўваць. Вучні прыйшлі да высновы, што вясёлы, яркі флікер не толькі ўпрыгожыць вопратку, але і зможа зберагчы ад бяды.


comments powered by Дзень бяспекі дарожнага руху “Стань прыкметным на дарозе”