Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Мы жывём па законе

20.11.2024

    Правы чалавека - гэта правы, якія забяспечваюць абарону годнасці і свабоды кожнага асобнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці, месцажыхарства, полу, этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, рэлігіі, мовы або любых іншых прыкмет, якія гарантуюць людзям паўнавартаснае жыццё ў грамадстве.

Сёння для вучняў 9-11 класаў у рамках Тыдня прававых ведаў была праведзена дзелавая гульня "Мы жывем па законе". Мэта мерапрыемства: упарадкаваць веды дзяцей аб правапарушэннях, азнаёміць іх з відамі парушэнняў і пакараннямі за іх; развіваць уяўленні аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў; выхоўваць пачуццё адказнасці за свае ўчынкі. Падчас заняткаў школьнікі агучылі свае правы і абавязкі, разыгралі жыццёвыя сітуацыі, адказалі на пытанні віктарыны "Я маю права, я абавязаны", яшчэ раз паўтарылі паняцці правіннасць, правапарушэнне, злачынствa.

Заўсёды трэба памятаць аб тым, што за здзейсненыя ўчынкі трэба адказваць. Галоўнай прычынай усіх правапарушэнняў з'яўляецца непавага да закону. Ніводны чалавек у нашым грамадстве не можа адыходзіць ад патрабаванняў прававых нормаў. У адваротным выпадку ў дзеянне ўступае Крымінальны кодэкс РБ. Дык давайце паважаць, шанаваць законы нашага грамадства і тады ў вас у жыцці не будзе праблем.

comments powered by DisqusМы жывём па законе