Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прайшла навукова-практычная канферэнцыя

29.10.2024

29 кастрычніка вучань 10 класа нашай школы, Заяц Уладзіслаў, пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі і хіміі Дрозд Наталлі Аляксандраўны прыняў удзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі "З навукай - у будучыню". Яго работа «Энергетычныя напоі: шкода ці карысць» заваявала дыплом ІІІ ступені. Мэта работы: высветліць уплыў энергетычных напояў на арганізм чалавека. У ходзе даследаванняў Уладзіслаў пацвердзіў сваю гіпотэзу аб тым , што рэгулярнае спажыванне энергетычных напояў аказвае негатыўны ўплыў на здароўе чалавека, якое перавышае магчымыя кароткачасовыя станоўчыя эфекты, такія як павышэнне ўзроўню энергіі і паляпшэнне канцэнтрацыі ўвагі. Пастаўленая мэта - доказ адмоўнага ўплыву энергетычных напояў на арганізм чалавека дасягнута.

comments powered by DisqusПрайшла навукова-практычная канферэнцыя