Тыдзень бацькоўскай любові
16.10.2024
З 14 па 21 кастрычніка 2024 г. у Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Гэты час паміж двума святамі - Днём маці і Днём бацькі.
Дзень маці (14 кастрычніка) закліканы падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны і падкрэсліць значэнне маці ў нашым жыцці. А Дзень бацькі (21 кастрычніка) падкрэслівае ролю бацькі ў выхаванні дзіцяці і станаўленні новай асобы і з'яўляецца зыходным пунктам у пераасэнсаванні вобраза бацькі ў грамадстве. У рамках Тыдня ў школе праходзяць розныя мерапрыемствы, да якіх далучыліся і педагогі школы. У рамках акцыі "мамін клопат - кожнаму дзіцяці" яны наведалі сем'і, дзе выхоўваюцца дзеці- сіраты і ўручылі "салодкія" падарункі дзецям.


А яшчэ члены прафкама школы наведалі сем'і ветэранаў педагагічнай працы і павіншавалі іх са святам, падзякавалі за мнагалетнюю працу па выхаванні дзяцей у сваіх сем'ях, а таксама ў сем'ях аднавяскоўцаў.

comments powered by Тыдзень бацькоўскай любові