Міжнародны дзень міру
21.09.2024
У школах па ўсім свеце праводзяцца ўрокі міру, асабліва важныя ў такія дні як Міжнародны дзень міру. Гэтыя ўрокі накіраваны на фарміраванне ў вучняў разумення каштоўнасці міру, грамадзянскасці і патрыятызму. У час такіх урокаў дзеці вучацца законам дабра і справядлівасці, развіваюць камунікатыўныя навыкі і вучацца паважаць меркаванне іншых. Чарговы ўрок міру ў нашай школе прайшоў у музейным пакоі, каб яшчэ раз уздаць даніну памяці і падзякі тым, хто захаваў для нас мірнае неба, мірнае шчаслівае жыцце.



comments powered by Міжнародны дзень міру