Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі

Адносіны з бацькамі

- Пастарайся размаўляць з бацькамі на чалавечай мове - гэта дасць лепшы вынік, чым крыкі і лопат дзвярыма.

- Памятай, што часам у бацькоў бывае проста дрэнны настрой.

- Калі бацькі паводзяць сябе з табой, як з маленькім дзіцем, нагадай ветліва ім, што ты ўжо пасталеў і жадаў бы разам з імі вырашаць праблемы, звязаныя з тваім жыццём.

- Дай зразумець бацькам, што табе патрэбна  іх парада і дапамога. Гэта дапаможа ўсталяваць паміж вамі спрыяльныя ўзаемаадносіны.

- Размаўляй са сваімі бацькамі, паведамляй ім навіны твайго жыцця.

- Імкніся не ашукваць бацькоў. Таемнае ўсё роўна становіцца відавочным.

- Памятай, што бацькі таксама могуць здзяйсняць памылкі. Будзь паблажлівы.

- Бацькоўская забарона часцей за ўсё аказваецца правільным рашэннем. Задумайся, што бы адбылося, калі бы табе было дазволена ўсё!

- Калі адбылася сварка і ты адчуваеш сябе вінаватым, знайдзі сілы падысці першым. Павагу ты не страціш, павер.

- Праца па хаце служыць выдатнай падрыхтоўкай да самастойнага жыцця. Пастаўся да яе з разуменнем.

- Вяртанне дахаты да вызначанага часу - гэта спосаб абгарадзіць цябе ад непрыемнасцяў, гэта мера бяспекі. Калі затрымваешся, абавязкова патэлефануй бацькам, яны  хвалююцца!

- Патрабуй, каб бацькі тлумачылі матывы сваіх паводзін у дачыненні да цябе і тваіх сяброў. Можа быць, табе стане зразумела, чаму яны паступаюць так або інакш.