Экскурсія ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр і ў царкву Святога Архангела Міхаіла
03.06.2024
Учора 2 чэрвеня члены калектыву ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа" пабывалі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і ў царкве Святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах.
У Жыровічах удзельнікі экскурсіі пабывалі на нядзельнай службе ў Свята-Успенскім Саборы, у рамках экскурсіі ў царкве Святога Георгія, Богаяўленскай і Крыжаўзвіжанскай цэрквах, у званіцы. Нікога з экскурсійнай групы не пакінула абыякавым захапляльнае апавяданне з элементамі інтэрактыву экскурсавода-семінарыста Святаслава.
У Сынкавічах удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй царквы Святога Архангела Міхаіла і яе галоўнай славутасці - іконы "Усецарыца".
Завяршэннем нашай паездкі было наведванне Святой крыніцы і купелі. Сутыкненне са Святынямі ўзбагаціла духоўна кожнага ўдзельніка экскурсіі.



comments powered by Экскурсія ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр і ў царкву Святога Архангела Міхаіла