Свята дзяцінства
31.05.2024
Сёння ў г.Ганцавічы адбылося раённае свята "Няхай дзяцінства бесклапотнае смяецца", прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Вучні і педагогі нашай школы таксама там пабывалі. На свяце можна было наведаць розныя выставы, пляцоўкі, атракцыёны, паўдзельнічаць у розных спартыўных гульнях, турнірах, пагуляць у шашкі і шахматы, паспраба-ваць сябе ў інтэрактыўным квэсце "Гуляючы, выбіраю прафесію", паглядзець канцэртную праграму, падрыхтаваную дзіцячымі калектывамі Ганцаўшчыны. Вучні нашай школы паўдзель-нічалі ў дзіцячым маркеце. Яны прадавалі розныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, а таксама прысмакі. Выручаныя сродкі поўдуць у фонд дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі.



comments powered by Свята дзяцінства