Свята апошняга званка
25.05.2024
Свята апошняга званка заўсёды вызывае пэўныя хваляванні. З аднаго боку гэта прыемна, што мы выпускаем новых зорак на наш беларускі небасхіл, з другога – не вельмі, таму што мы развітваемся са сваімі вучнямі, з якімі пражылі частку свайго жыцця.
Сёння ў школах і гімназіях Беларусі адбыліся ўрачыстыя лінейкі ў гонар заканчэння навучальнага года. У нашай школе стужкі выпускнікоў апранулі 6 вучняў адзінаццатага класа. Сёння яны з хваляваннем гаварылі словы ўдзячнасці сваім настаўнікам, выхавацелям, бацькам. На лінейцы прысутнічала многа гасцей, ад якіх выпускнікі пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў на парозе свайго дарослага жыцця. Іх віншавалі бацькі, прадстаўнікі грамадскасці, настаўнікі, а таксама вучні школы, якім яшчэ трэба прадоўжыць тыя добрыя справы, якія пачыналі ў школе сённяшнія выпускнікі.
Наперадзе ў іх два цэнтралізаваныя экзамены. Прадмет на выбар трэба здаць ужо 27 мая. Пажадаем ім поспехаў на экзаменах, а таксама легкай дарогі да ажыццяўлення задуманага.







comments powered by Свята апошняга званка