Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сустрэча з цікавым чалавекам

23.05.2024

   Сення вучні і настаўнікі нашай школы пабылі на мерапрыемстве "Жыццё дадзена на добрыя справы", якое ладзілася ў Круговіцкай сельскай бібліятэцы. Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні загадчыцы Ганцавіцкага аддзела ЗАГС Гардзей Наталлі Іванаўне, якая, дарэчы, у свой час закончыла нашу Круговіцкую сярэднюю школу. Размова ішла аб вучобе ў школе, ва універсітэце, аб асабістым жыцці, аб жыццёвых прыярытэтах Наталлі іванаўны, а таксама аб рабоце аддзела ЗАГС. І дарослыя, і дзеці з вялікай цікавасцю слухалі адказы на свае пытанні і,  напэўна , кожнаму захацелася быць хоць крышачку падобным на гэтую сціплую, разважную, шчырую жанчыну, якая з вялікай любоўю гаварыла аб сваёй Радзіме, аб сваёй сям'і, аб адносінах да людзей і да работы, якую выконвае.

comments powered by DisqusСустрэча з цікавым чалавекам