Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Паседжанне ШАГ

17.05.2024
 У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 17 мая 2024 года ў Круговіцкай сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход - галоўная палітычная падзея года”.
 У пачатку мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з віртуальным альбомам“Нашы землякі”, у якім прадстаўлены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці: аховы здароўя, спорту,культуры, навукі, прамысловасці,сельскай гаспадаркі і інш., тымі, хто сваёй стваральнай працай штодня прымнажае дабрабыт нашай краіны.
 Ганаровым госцем мерапрыемства стаў наш зямляк - дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, Сойка Вадзім Уладзіміравіч, які прадстаўляў наш раён на сходзе. Ён расказаў пра асноўныя прынцыпы дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, важнейшыя пытанні, якія абмяркоўваліся на чарговым сходе. Вадзім Уладзіміравіч падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў працы новага ограна ўлады, адказаў на патанні
вучняў, адзначыўшы, што дадзены Усебеларускі народны сход - важнейшая падзея ў палітычным жыцці нашай краіны.
 Актуалізіраваць веды пра Усебеларускі народны сход вучні змаглі з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны.Удзельнікі мерапрыемства праявілі вялікую цікавасць да галоўных пытанняў нашага грамадства. Сустрэча стала яшчэ адным крокам да фарміравання патрыятызму і грамадзянскасці ў вучняў.
    
   
   

comments powered by DisqusПаседжанне ШАГ