Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Святочныя дні Вялікай Перамогі

09.05.2024

79 гадоў таму адгучалі апошнія стрэлы вялікай, цяжкай, трагічнай і незабыўнай Вялікай Айчыннай вайны, але не гояцца раны ў сэрцах чалавечых. І ва ўрачыстыя, святочныя дні Вялікай Перамогі, мы зноў і зноў вяртаемся думкамі ў тыя суровыя гады, да тых гераічных дзён.

9 мая вучні і педагагічны калектыў нашай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным святкаванню 79-й гадавіне з Дня Вялікай Перамогі. З партрэтамі сваіх сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з кветкамі школьнікі, а таксама жыхары вёскі Вялікія Круговічы, прыйшлі на месца правядзення святочнага мітынгу – Помнік землякам.

Адкрыла святочны мітынг загадчык сельскага клуба Шаматульская Ала Сямёнаўна, якя павіншавала ўсіх прысутных з Днём Перамогі.

Літаратурная кампазіцыя, прысвечаная святу Вялікай Перамогі, стала працягам ўрачыстага мерапрыемства. Навучэнцы розных класаў чыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну і выказвалі словы падзякі і ўдзячнасці нашым суайчыннікам – ветэранам, якія змагаліся за Родную зямлю, за іх несмяротны і сапраўды вялікі подзвіг.

comments powered by DisqusСвяточныя дні Вялікай Перамогі