Дэманстрацыя фільма "Час вярнуцца".
03.05.2024
Навучэнцы 7-10 класаў нашай школы наведалі сёння кінатэатр" Маладосць", дзе дэманстраваўся фільм "Час вярнуцца". Фільм заснаваны на рэальных фактах і распавядае пра падзеі, якія папярэднічалі аперацыі "Баграціён" і вызваленню Беларусі. Прататыпы галоўных герояў таксама рэальныя людзі-камандзіры і байцы партызанскіх атрадаў, прадстаўнікі розных народаў СССР, якія змагаліся з фашыстамі на нашай зямлі. У прыватнасці, беларус Іван Рылькоў і Герой Савецкага Саюза узбек Мамадалі Топвалдыеў па мянушцы Казбек, якога Адольф Гітлер лічыў сваім асабістым ворагам, прызначыўшы за яго злоў узнагароду ў 50 тысяч рэйхсмарак.


comments powered by Дэманстрацыя фільма "Час вярнуцца".