Усебеларускі дыктант
03.05.2024
Сёння вучні нашай школы ў рамках Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" напісалі Усебеларускі дыктант «Я раскажу пра Перамогу».
Прапанавала гэтае мерапрыемства дзяржаўная ўстанова адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкаганарода ў Вялікай Айчыннай вайне. Непасрэдным арганізатарам правядзення дыктанта з'яўляецца ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" сумесна з ДУА"Акадэмія адукацыі".
Дыктант праводзіўся ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, павышэння гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі.
Вучні I - IV класаў пісалі дыктант “Курган Славы”, V–IX класы ”Памяць сэрца не цьмянее”, а Х–ХІ класы – “Беларусь памятае...”


comments powered by Усебеларускі дыктант