Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чарговае паседжанне ШАГ

25.04.2024

 Сення ў школе адбылося чарговае паседжанне ШАГ. Тэма “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі" (аб медыцынскіх работніках). Зайшоўшы ў Вікіпедыю, можна прачытаць, што Медыцына (ад лац.: medicīna)— сістэма навуковых ведаў і практычнай дзейнасці, мэтамі якой з'яўляюцца ўмацаванне і захаванне здароўя, падаўжэнне жыцця, папярэджанне і лячэнне хвароб чалавека і жывёл (ветэрынарная медыцына), а таксама палягчэнні пакут ад фізічных і псіхічных хвароб. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адзначыў: "Перад айчыннай медыцынай стаіць найважнейшая задача - павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця нашых грамадзян. Такі адзін з асноўных прыярытэтаў нацыянальнай палітыкі дзяржавы". Для вырашэння гэтай задачы ў Беларусі ажыццяўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў урозных навучальных установах, як вышэйшых, так і сярэдніх спецыяльных. Доктар - гэта вельмі гуманная прафесія. (Гуманнасць - чалавекалюбства, спагадлівасць). Таму выбіраюць медыцынскія спецыяльнасці звычайна адважныя людзі з добрым сэрцам.

ШАГ 1 «МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ».

Добры дзень, мы сабраліся на чарговым паседжанні Школы Актыўнага Грамадзяніна і наша тэма сёння “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі" (аб медыцынскіх работніках). Госцем нашага мерапрыемства з’яўляецца выпускніца нашай школы Муха Аксана Мікалаеўна, медыцынская сястра Круговіцкага фельшарска-акушэрскага пункта УЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”. На першым этапе гутарка ішла аб сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", у ходзе якой вучні  атрымалі новыя факты аб сістэме аховы здароўя Беларусі, выкарыстоўваючы матэрыялы прэзентацыі.

ШАГ 2. Знаёмства з земляком (медыцынскім работнікам).

Гэты блок прайшоў у фармаце "100 пытанняў даросламу". Прычым, адказвала на пытанні не толькі Аксана Мікалаеўна, яшчэ адна выпускніца нашай школы – доктар педыятр УЗ “3-я Мінская клінічная дзіцячая бальніца” Корбан Таццяна Дзмітрыеўна, з якой была наладжана відэасувязь па тэлефоне. Медыцынскія работнікі адказалі на наступныя пытанні:

- Кім Вы працуеце і як доўга працуеце ў гэтай прафесіі?

- Чаму Вы выбралі гэтую прафесію?

- Што Вам падабаецца ў Вашай прафесіі больш за ўсё?

- Што самае складанае ў Вашай працы?

- З якімі цяжкасцямі Вы сутыкаецеся ў сваёй працы?

- Як вы лічыце, чаму цяпер у Рэспубліцы Беларусь удзяляецца вялікая ўвага здароваму ладу жыцця і пытанням аховы здароўя?

- Якая роля ўстаноў аховы здароўя ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі?

- Ці лічыце Вы, што прафесія, звязаная з медыцынай/аховай здароўя, у сучасным грамадстве з'яўляецца асабліва важнай?

- Ці адчуваеце Вы гонар за сваю прафесію?

- Як гэта - несці адказнасць за здароўе людзей?

- Якія асаблівыя якасці і навыкі патрэбны чалавеку, каб паспяхова працаваць у галіне медыцыны?

- Пра што варта папярэдзіць тых, хто збіраецца абраць медыцынскую прафесію?

- Якія спецыяльнасці ў галіне медыцыны зараз найбольш запатрабаваныя?

- Якія, на Ваш погляд, перспектывы развіцця аховы здароўя/медыцыны ў рэгіёне ў цэлым?

- Як вы думаеце, якімі яшчэ якасцямі павінен валодаць доктар?

- Якія спецыяльнасці дактароў вам знаёмыя, чым займаюцца гэтыя дактары?

ШАГ 3. «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ»

Падводзяцца вынікі сустрэчы.

- Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы?

- Ці ёсць сярод вас тыя, хто задумваецца аб атрыманні ў будучыні медыцынскай спецыяльнасці? Што вызначыла такі прафесійны выбар?

- Як вы разумееце сутнасць дадзеных меркаванняў:

Праца з прыказкамі

"Грошы страціў - нічога не страціў, час страціў - шмат чаго страціў, здароўе страціў - усё страціў";

"Здароўе - гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзінаў кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве" (А.С. Макаранка)

   А. П. Чэхаў казаў, што прафесія доктара - гэта подзвіг: "Сапраўдны доктар - гэта не той, хто спазнаў і глыбока вывучыў медыцыну, а той, хто ўсведамляе свой абавязак перад людзьмі".

У руках доктара жыццё чалавека. Гэта самая чалавечная прафесія, якая прыносіць у дом шчасце, здароўе, жыццё. У нашым свеце працу ўрачоў цяжка пераацаніць.

Калі вы вырашыце абраць прафесію доктара, памятайце: у вашых руках будуць жыцці людзей, а гэта самае каштоўнае, што ёсць на зямлі.

comments powered by DisqusЧарговае паседжанне ШАГ