Пасадка лесу
12.04.2024
У Беларусі стартаваў сезон вясновай пасадкі лесу. Асаблівую ўвагу лесаводы плануюць удзяліць участкам, якія пацярпелі ад непагадзі. Традыцыйна да вясенняй пасадкі лесу далучаецца і грамадскасць. Вось і вучні нашай школы таксама ўнеслі свой уклад у аднаўленне лесу. Старшакласнікі сёння удзельнічалі ў пасадцы хвойных парод на тэрыторыі Круговіцкага лясніцтва. Вучні стараліся, бо ведалі, што робяць гэта не толькі для сябе, але і для наступнага пакалення. Лес жа расце вельмі павольна.
comments powered by Пасадка лесу