Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Трагедыя Хатыні

22.03.2024

  У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 81 год таму - 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

  У нашай школе прайшоў урок памяці “Трагедыя Хатыні”, прысвечаны гэтай трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. Рабяты распавядалі аб гісторыі ўзнікнення вёскі Хатынь і той жудаснай трагедыі, якая напаткала яе жыхароў. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі. Быў прадэманстраваны 10-хвілінны ўрывак з мастацкага фільма "Ідзі і глядзі", зняты ў жанры ваеннай драмы. Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Званы Хатыні - гэта памяць і перасцярога ўсяму свету аб тым, што бяда, якая здарылася тут, больш ніколі не павінна паўтарыцца.

comments powered by DisqusТрагедыя Хатыні