Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень канстытуцыі

15.03.2024

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года) і першай у гісторыі суверэннай рэспублікі. Яна ўвабрала ўсё, што было напрацавана тэорыяй і практыкай канстытуцыйнага будаўніцтва, замацавала ў канстытуцыйных нормах шэраг агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права. Практыка яе прымянення даказала жыццяздольнасць і збалансаванасць Асноўнага Закона. Канстытуцыя як прадукт дзяржавы адлюстроўвае ўзровень развіцця ўсяго грамадства, характар існуючых на момант яе прыняцця ўладных адносін, увасабляе ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

У нашай школе на гэтым тыдні праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 30 гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання ў вучняў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі: класныя і інфармацыйныя гадзіны, урачыстая лінейка, уручэнне вучням пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ.

Малодшыя школьнікі ў гульнявой форме атрымліваюць інфармацыю аб асноўным законе краіны, а старшакласнікі ўжо больш сур’ёзна разглядаюць сутнасць і значэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб паказаць  гатоўнасць свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.

Ва ўсіх класах прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

А вучань 8 класа нашай школы Валодзька Мацьвей атрымліваў свой пашпарт  у Мінску. Яго запрасілі на ўрачыстае мерапрыемства ў Савет Рэспублікі нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, дзе і атрымаў ён свой пашпарт з рук старшыні Савета Качанавай Наталлі Іванаўны.

comments powered by DisqusДзень канстытуцыі